Сама меней 466 іншаземцаў лічацца зніклымі без вестак пасля паводкі ў Непале. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Усяго ў спісе зніклых без вестак 579 чалавек, сярод якіх 466 іншаземцаў з 28 краін і 113 непальцаў. Паводле апошніх даных, знойдзены целы 162 чалавек. Выратавальная аперацыя працягваецца.
Як паведамлялася раней, магутная паводка адбылася ў паўночных раёнах Непала раніцай 26 жніўня. Хваля паводкі ўтварылася з-за сыходжання снежна-каменнай лавіны на мяжы Непала і Кітая, прыкладна за 20 км на паўночны ўсход ад пагранічнага перахода Расувагадхі. Патокамі вады магло змыць каля 1 тыс. чалавек. У сувязі з прыродным бедствам улады Непала аб’явілі рэжым павышанай гатоўнасці для жыхароў шэрагу населеных пунктаў.
Інфраструктуры краіны нанесены значны ўрон, які, паводле папярэдніх даных, вылічваецца сотнямі мільярдаў непальскіх рупій ($1,3 млрд).