Top.Mail.Ru

У Нідэрландах упершыню ў гісторыі краіны правялі эўтаназію двухгадоваму дзіцяці

У Нідэрландах упершыню ў гісторыі краіны была праведзена эўтаназія двухгадоваму дзіцяці. Як піша Daily Mail, гэта першы вядомы такі выпадак.


Спецыяльная камісія прызнала працэдуру правамернай. Матэрыялы справы былі накіраваныя ў пракуратуру для праверкі захавання ўсіх строгіх крытэрыяў.

Паведамляецца, што дзіця нарадзілася раней за тэрмін, на 26-м тыдні цяжарнасці. Малое пакутавала ад цяжкага пашкоджання галаўнога мозгу, цэрэбральнага паралічу і парушэння зроку, а таксама ад эпілептычных прыпадкаў, якія не паддаюцца лячэнню медыкаментамі. 

Устанавіўшы, што пакуты дзіцяці немагчыма аблегчыць з дапамогай медыцынскага лячэння, медыкі і бацькі прынялі рашэнне аб эўтаназіі. На момант правядзення працэдуры дзіцяці было амаль 24 месяцы.

З 2024 года ў Нідэрландах дзейнічае парадак, які дазваляе ў выключных выпадках па ўзгадненні з бацькамі ажыццяўляць працэдуру эўтаназіі ў адносінах да дзяцей ва ўзросце ад 1 года да 12 гадоў, якія зведваюць «невыносныя пакуты без надзеі на выздараўленне».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю