Top.Mail.Ru
218

У «Ноч музеяў-2025» у Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век»

У «Ноч музеяў — 2025» 17 мая ў Нясвіжскім палацы пройдзе тэатралізаваная экскурсія-анімацыя «Трафейны век», якая перанясе ў свет княжацкіх паляўнічых традыцый. Аб гэтым паведамляе БелТА.



Паляванне было неад’емнай часткай апавяданняў аб Нясвіжскай зямлі і ператварылася ў элемент палацавых забаў, аб чым сведчаць шматлікія легенды і гісторыі.

«У гэты вечар наведвальнікі музея змогуць даведацца пра цікавыя факты, як паляванне стала адной з любімых княжацкіх забаў. У залах палаца госці мерапрыемства сустрэнуцца з гістарычнымі персанажамі, спусцяцца ў таямнічае падзямелле, пабываюць на замкавых бастыёнах, даведаюцца пра цікавыя факты аб паляўнічых традыцыях, акунуцца ў старадаўнюю атмасферу і адкрыюць для сябе мноства гісторый пра жыццё і звычаі княжацкай сям’і. Экскурсія будзе насычана тэатралізаванымі элементамі, якія зробяць падарожжа ў часе незабыўным», — расказалі ў музеі-запаведніку.

У «Ноч музеяў-2025» у Цэнтральным двары замка будзе прадстаўлена музычна-харэаграфічная праграма Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», інтэрактыўная рыцарская пляцоўка, вырабы беларускіх рамеснікаў.

Пачатак праграмы ў 19.00.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю