Госці з розных куткоў Беларусі і замежжа 21 чэрвеня збіраюцца ў Брэсце, каб ушанаваць памяць абаронцаў, якія першымі ў Вялікую Айчынную вайну прынялі на сябе ўдар фашыстаў, паведамляе news.by.
Памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, пачнуцца ў 01:00 22 чэрвеня.
Чакаецца, што будзе паказаны фільм «Лісты абаронцам Брэсцкай крэпасці», а таксама адбудзецца канцэрт-рэквіем. На сцэне выступяць артысты з Расіі. На досвітку першы бой адновяць 600 рэканструктараў. У легендарнай цытадэлі будзе выстаўлена кавалерыя і тэхніка 1940-х гадоў.
Усяго ж у Брэст гэтымі днямі прыбылі больш як 30 дэлегацый з Расіі і Казахстана.
Фота: БелТА