Top.Mail.Ru
693

У нядзелю днём цёпла, а ўначы холадна

У гэты дзень надвор’е ў Беларусі працягнуць вызначаць кантрасныя франтальныя раздзелы, якія ссоўваюцца з поўдня Еўропы. Як адзначылі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 25 мая воблачна з праясненнямі. 



На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі па краіне — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночнай чвэрці парывісты, удзень пры навальніцах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 2 °C па захадзе, да плюс 14 °C па ўсходзе краіны. Максімальная тэмпература днём плюс 12м — плюс 18 °С, па ўсходзе Беларусі да плюс 19 — плюс 26 °С.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю