Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 4 мая краіна апынецца пад уплывам хвалевага цыклона, цэнтр якога перамесціцца з тэрыторыі Польшчы на Беларусь.
Чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я. Перавага хмарнага надвор’я. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 2 °C па поўначы да плюс 13 °C па паўднёвым захадзе, днём ад плюс 9 °C па поўначы да плюс 23 °C па паўднёвым усходзе краіны.
Сяргей КУРКАЧ
Фота з адкрытых крыніц