Top.Mail.Ru
262

У Нясвіжы плануюць пашырыць маршруты для турыстаў

У Нясвіжы плануюць пашырыць маршруты для турыстаў, каб ім было цікава заставацца ў горадзе і раёне на больш працяглы тэрмін, паведамілі БелТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.



Адпаведнае пытанне разглядалася на семінары-нарадзе, прысвечаным развіццю турыстычнага патэнцыялу рэгіёна. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па турызме, Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму, раённых улад, турыстычных аператараў, гасцініц, аграэкасядзіб, музеяў, галерэй, аб’ектаў харчавання і іншых суб’ектаў туріндустрыі.

Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі прыцягненне інвестыцый у турыстычную інфраструктуру, фарміраванне прывабных турыстычных прапаноў. Таксама разглядалася неабходнасць адкрыцця турыстычнага інфармацыйнага цэнтра для эфектыўнага размеркавання турыстычных патокаў і прадастаўлення гасцям поўнай і актуальнай інфармацыі аб адметных мясцінах і паслугах рэгіёна.

Асаблівая ўвага ўдзелена распрацоўцы механізмаў прыцягнення турыстаў у розныя сезоны года, якія даюць магчымасць забяспечыць стабільную загрузку аб’ектаў турыстычнай інфраструктуры круглы год.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю