Днём 2 жніўня 44-гадовы мужчына забраўся на адну з вежаў моста, устанавіў там некалькі сцягоў, распрануўся дагала і саскочыў у воды Іст-Рывер. Супрацоўнікі паліцыі і службы выратавання спрабавалі пераканаць яго спусціцца, але ён усё роўна скокнуў у ваду.
Выратавальнікам удалося дастаць мужчыну з вады жывым. Ён быў дастаўлены ў бальніцу, дзе медыкі ацанілі яго стан як стабільны.
Вышыня дзвюх падвесных вежаў моста складае каля 83-84 м над узроўнем вады.