У выніку ўзгарання рамонтнага складу метро Нью-Ёрка пацярпелі прынамсі 14 чалавек. Пра гэта піша выданне The New York Times. Расказала БелТА.
Інцыдэнт адбыўся 4 жніўня пасля 02.00 (09.00 паводле мінскага часу) на станцыі Astor Place. Пажар успыхнуў у цягніку, прызначаным для чысткі пуцей. Яго ўдалося лакалізаваць праз больш чым 3 гадзіны.
Інцыдэнт прывёў да перабояў у руху цягнікоў на дзвюх лініях нью-ёркскага метро. У выніку здарэння пацярпелі шэсць пажарных і восем супрацоўнікаў метро.
Звесткі пра прычыну ўзгарання пакуль не прыводзяцца.