Гандлёвыя павільёны гарэлі ў Оршы, паведамілі БелТА ў МНС.
Паведамленне аб пажары на базарнай плошчы па вуліцы Народнай паступіла сёння ў 13:45. Пажар ліквідавалі ратавальнікі. Ніхто не пацярпеў.
Агнём пашкоджаныя чатыры павільёны, яшчэ ў шасці закурана маёмасць. На месцы пажару працавала восем адзінак тэхнікі.
Абставіны здарэння высвятляюцца.