Top.Mail.Ru
116

У паўночных раёнах Беларусі жыхары пачуюць сірэны

Праверку электрасірэн у Віцебскай вобласці правядуць 17 чэрвеня (найбліжэйшы аўторак) з 10 да 16 гадзін.


У Віцебскай вобласці плануюць правесці тэхнічную праверку сістэмы апавяшчэння насельніцтва. Запрацуюць не толькі электрасірэны, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Акрамя гэтага, будуць перадавацца паведамленні па радыё і сістэмах гучнагаварыцельнай сувязі гандлёвых цэнтраў, чыгуначных і аўтавакзалаў.

«Праверка праводзіцца ў мэтах падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці і своечасовага папярэджання насельніцтва аб пагрозе ўзнікнення або ўзнікненні надзвычайных сітуацый, а таксама інфармавання аб парадку паводзін у існуючых умовах», — сказана ў паведамленні.
Ратавальнікі нагадваюць, што калі вы пачулі гук сірэны, трэба ўключыць радыёпрымач і праслухаць экстранае паведамленне аб існуючым становішчы і парадку дзеяння насельніцтва.

МНС просіць захоўваць спакой і грамадскі парадак пры трапленні ў падобную сітуацыю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю