Фігуркі з цеста, якія па-кітайску называюцца «мяньхуа» (даслоўны пераклад — «кветкі з мукі») або «хуама» (даслоўны пераклад — «кветкавы хлябец») — гэта традыцыйнае мастацтва стварэння ядомых скульптур, унікальны від кулінарнага мастацтва, яуі папулярны ў паўночных раёнах Кітая, а менавіта ў правінцыях Шаньдун, Шаньсі, Хэнань, Шэньсі і Ганьсу. Кітайцы на поўначы краіны на кожнае традыцыйнае свята лепяць фігуркі з цеста ў адпаведнасці з мясцовымі звычкамі і звычаямі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Фігуркі бываюць розных формаў і відаў, іх не толькі можна выкарыстоўваць у якасці пачастунка, але і любавацца імі. Больш за тое, «мяньхуа» можа быць добрым падарункам родным і сябрам, ператвараючыся ў важны сродак зносін.
Гэта і элемент мастацтва — як вядома, фігуркі з цеста з павета Вэньсі правінцыі Шаньсі былі ўнесены ў спіс нацыянальнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны Кітая.