Top.Mail.Ru
292

У падарожжа па Віцебску запрашае Падліпскі

Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна прадаўжае творчы праект «Краязнаўчыя сустрэчы». Чарговая сустрэча чытачоў, наведвальнікаў бібліятэкі, усіх, хто імкнецца адкрыць віцебскія таямніцы, была прысвечана знаёмству з кнігай вядомага ў краіне і за яе межамі краязнаўчага пісьменніка Аркадзя Падліпскага «Працяг сапраўдных вандровак па старому Віцебску».


Болей 200 цікавых будынкаў і аб’ектаў і іх насельнікі ў першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя — на старонках унікальнага выдання. Кніга з’яўляецца працягам выдадзенага раней краязнаўчага зборніка — «Сапраўдныя вандроўкі са старой картай».

Расказвае загадчык аддзела краязнаўства абласной бібліятэкі Ларыса Рагачова:

—Ужо сам Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі з’яўляецца легендай нашага горада. Аўтар дзесяткаў кніг, альбомаў, брашур, сотняў артыкулаў, ён стварыў партрэт забытага, невядомага Віцебска і яго блізкіх ваколіц. Дзякуючы нястомнай, шматабсяжнай даследчыцкай працы ўнікальнага збіральніка гістарычнай памяці мы маем магчымасць зазіраць у падзеі, якія даўно мінуліся, адкрываць лёсы людзей, якія паказалі прыклад, як пражыць адведзены ім час стваральна, прыгожа. Новая праца краязнаўца — «Працяг сапраўдных вандровак па старому Віцебску», пра якую ішла размова на прэзентацыі, стане ўпрыгожваннем нашага бібліятэчнага фонда. Упэўнена, дакладна ведаю, што яе не аднойчы здымуць з бібліятэчнай паліцы зацікаўленыя чытачы. У чытачоў розных пакаленняў існуе вялікае жаданне адкрываць свой горад, знаёміцца са сваімі папярэднікамі, якія хадзілі знаёмымі і нам вуліцамі..

Мікола Берлеж

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю