Top.Mail.Ru

У Палацы Рэспублікі ўзнагародзілі прадстаўнікоў розных пакаленняў праваахоўнікаў

У Палацы Рэспублікі ўзнагародзілі прадстаўнікоў розных пакаленняў праваахоўнікаў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў МУС.


Удзел у мерапрыемстве прынялі кіраўніцтва і супрацоўнікі МУС, ветэраны праваахоўнага ведамства, курсанты ведамасных ВНУ, навучэнцы спецыялізаваных ліцэяў МУС, жонкі і бацькі вартавых парадку, прадстаўнікі міліцэйскіх дынастый.

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Аляксандр Вальфовіч павіншаваў прысутных са святам.

«Больш за стагоддзе беларуская міліцыя абараняе інтарэсы грамадзян, забяспечваючы парадак і мір у нашай краіне. Асаблівыя словы падзякі ветэранам, якія ўнеслі значны ўклад у станаўленне органаў унутраных спраў. Дзякуй дзейным супрацоўнікам, якія стаяць на варце правоў і законных інтарэсаў грамадзян, уносяць неацэнны ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі краін. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы сёння». — падкрэсліў дзяржаўны сакратар.

Ён уручыў Івану Кубракову медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». Міністр унутраных спраў падзякаваў за высокую ўзнагароду і адзначыў, што гэта заслуга ўсяго калектыву ведамства — ад радавога да генерала. Кіраўнік праваахоўнага ведамства выказаў удзячнасць усяму асабоваму складу за забеспячэнне правапарадку і бяспекі ў нашай краіне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю