Top.Mail.Ru
294

У Палату прадстаўнікоў унесены новы законапраект аб водазабеспячэнні і водаадвядзенні

У Палату прадстаўнікоў унесены новы законапраект аб водазабеспячэнні і водаадвядзенні, паведамляе прэс-служба ніжняй палаты парламента.



Праект Закона «Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні (каналізацыі)» падрыхтаваны ў мэтах удасканалення прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у галіне пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення, і накіраваны на задавальненне патрэб юрыдычных і фізічных асоб у пітной вадзе і прыёме сцёкавых вод.

Ён прадугледжвае:

  1. Дакладнае размежаванне сфер рэгулявання падобных па сваёй сутнасці грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць у галіне пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі);

  2. Удакладненне паўнамоцтваў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, шэрагу міністэрстваў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у галіне пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі);

  3. Распрацоўку праграм вытворчага кантролю бяспекі пітной вады адпаведнымі суб’ектамі гаспадарання;

  4. Вызначэнне складу сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), іх развіццё і размяшчэнне;

  5. Рэгламентацыю парадку эксплуатацыі сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення (каналізацыі), сістэм дажджавой каналізацыі.

Галаўной камісіяй па законапраекце вызначана Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю