Top.Mail.Ru
163

У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання

У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона"Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання". Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Законапраект накіраваны на комплекснае заканадаўчае рэгуляванне працэдур дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спынення дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання, вядзення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Пры падрыхтоўцы законапраекта ўлічана практыка прымянення дзеючых нарматыўных прававых актаў у гэтай сферы, уключаючы Дэкрэт Прэзідэнта ад 16 студзеня 2009 года № 1 «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання».

Прадугледжаны шэраг навацый. Выключаецца выдача пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы.

Юрыдычнай асобе, якая дзейнічае на падставе ўласнага статута, па выніках дзяржаўнай рэгістрацыі будзе выдавацца статут са штампам, а юрыдычнай асобе, якая дзейнічае на падставе тыпавога Статута, — выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Рэгламентуецца парадак дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы на падставе тыпавога Статута. Пашыраюцца падставы ўключэння і актуалізацыі звестак у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Гэта дакументы і звесткі, якія не толькі прадстаўляюцца заяўнікамі для дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, але і атрыманыя з дапамогай інфармацыйнага ўзаемадзеяння названага рэгістра з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі.

Прадугледжваюцца зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на суб’екты гаспадарання, узмацненне абароны правоў і законных інтарэсаў крэдытораў.

Галаўной камісіяй па законапраекце вызначана пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю