У Палату прадстаўнікоў урадам унесены новы законапраект, паведамляе БелТА.
Законапраект «Аб змяненні законаў» падрыхтаваны ў мэтах удасканалення заканадаўства ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Ён прадугледжвае ўнясенне змяненняў у законы «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі», «Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь», «Аб органах памежнай службы Рэспублікі Беларусь» і «аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
Законапраектам удакладняюцца пералік асоб, якія падлягаюць абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі, звесткі, якія фіксуюцца ў ходзе дадзенай рэгістрацыі, тэрміны захоўвання і парадак доступу да дактыласкапічнай інфармацыі; органы пагранічнай службы надзяляюцца паўнамоцтвамі на правядзенне абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі, атрыманне, выкарыстанне і захоўванне дактыласкапічнай інфармацыі. Законапраектам таксама ўстанаўліваецца абавязак для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, бязвыплатна перадаваць персанальныя дадзеныя пасажыраў у Інфармацыйныя сістэмы Міністэрства транспарту і камунікацый; а таксама працэдура праходжання пагранічнага кантролю дапаўняецца магчымасцю ажыццяўлення асабістага дагляду грамадзян і рэчаў, якія знаходзяцца пры іх, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў