Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 9 чэрвеня надвор’е працягнуць вызначаць франтальныя раздзелы, услед за якімі ў дзённыя гадзіны пачнуць распаўсюджвацца халодныя няўстойлівыя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы.
Ноччу чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы; днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе ад плюс 9 ° C па захадзе да плюс 19 ° C па паўднёвым усходзе Беларусі, максімальная днём ад плюс 14 да плюс 20°С, па паўднёвым усходзе да плюс 23°С.