Аб чым будзе новая праграма «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі», расказалі ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала, паведамляе БеТА.
Прэм’еру праграмы «У панядзелак дойдзе да Лукашэнкі» рыхтуюць на Першым інфармацыйным, гэта новы праект, які не мае аналагаў на беларускім тэлебачанні. Героямі стануць звычайныя людзі — аўтары тых ролікаў, якія ўзрываюць сацыяльныя сеткі. Як прагучала ў эфіры, новы праект — гэта рэвізія сацыяльных сетак, скарг, праблем, крыўд, рабочых гісторый, якія набралі мільёны праглядаў.
«Мы хочам кожную сітуацыю разабраць і паказаць тое, што ўнутры. Тое, чаго мы не хочам (і гэта таксама вельмі важны момант), — мы, паверце, ні ў якім разе не хочам нікога прымусіць замаўчаць. Прэзідэнт усім сказаў: „Пішыце“. Мы можам паўтарыць: пішыце, але пішыце праўду. Кіраўнік на любым, нават дробным узроўні, разумее: калі ён пакрыўдзіць чалавека або зробіць нешта не так, гэты чалавек можа дастукацца нават да Прэзідэнта, апублічыўшы гэту гісторыю. І гэта сапраўды дадатковы механізм, які многіх можа трымаць у тонусе. Але чарговы раз паўтару — калі ласка, пішыце Прэзідэнту праўду», — сказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
Паводле слоў аўтараў праекта, гэта будзе дакументальнае расследаванне, іх задача — дакапацца да ісціны, расказаць аб праблеме, паколькі не заўсёды ўсё адназначна. Падкрэсліваецца, што ў час работы над праектам аўтары вывучаюць дакументы, запісваюць інтэрв’ю з героем серыі, у тым ліку з другім бокам, наведваюць нават судовыя пасяджэнні.
Прэм’ера адбудзецца 18 мая на «Беларусь 1» адразу пасля «Панарамы».