Top.Mail.Ru
251

У панядзелак пацяплее, але ўначы замаразкі

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 28 красавіка пераменная воблачнасць. 


Пераважна без ападкаў. Вецер пераменных кірункаў ад слабога да ўмеранага, удзень на поўначы краіны парывісты. Уначы на большай частцы тэрыторыі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 °С, месцамі мінімальная тэмпература паветра будзе 1–2 °С цяпла. Максімальная тэмпература паветра днём плюс 11—плюс 18 °С.

Сяргей КУРКАЧ

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю