Top.Mail.Ru
308

У панядзелак зноў замаразкі

Як паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 5 мая надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць халодныя няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўночнага захаду Еўропы.


Пахаладае. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі, днём у асобных раёнах па паўночным усходзе краіны кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Вецер паўночнай чвэрці ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 да плюс 8 °С, пры праясненнях замаразкі ад нуля да мінус 3 °С. Тэмпература паветра днём ад плюс 7 да плюс 14 °с, па паўднёвым усходзе да плюс 17 °С.

Сяргей КУРКАЧ

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю