Кола агляду з людзьмі ўпала на зямлю ў Балівіі. Інцыдэнт адбыўся ў парку забаў у Санта-Крус-дэ-ла-Сьера. Пра гэта паведамляе БелТА.
У момант абвальвання кола працавала, на яго сядзеннях знаходзіліся людзі. Прадстаўнікі прыватнай службы хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца, расказалі, што раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 45 чалавек.
Таксама ўдакладняецца, што некалькі чалавек упалі з вышыні больш за 10 м. Іх неадкладна шпіталізавалі, яны ў цяжкім стане.
Улады Балівіі пакуль не аб’явілі афіцыйныя звесткі аб пацярпелых. Але вядома, што сярод траўміраваных былі дзеці і падлеткі. Прычыны здарэння таксама пакуль невядомыя.
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера — найбуйнейшы горад Балівіі. Ён размешчаны ва ўсходняй нізіне недалёка ад басейна Амазонкі.