У 2026 годзе месцам правядзення адбору стануць Паставы, якія носяць званне культурнай сталіцы Беларусі. Фінал і гала-канцэрты пройдуць 21 сакавіка на сцэне Пастаўскага раённага Дома культуры. Старт мерапрыемству ў 11.30 дадуць дзіцячыя праслухоўванні, а ў 16.30 пройдзе творчы турнір для выканаўцаў ва ўзросце да 31 года.
«Мы не проста даведаемся імёны шчасліўчыкаў, якія паедуць пакараць Віцебск, — нас чакаюць два грандыёзныя гала-канцэрты з сапраўднымі зоркамі беларускай эстрады: Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка, Аляксандр Сухараў і многія іншыя», — адзначылі ў ведамстве.