Top.Mail.Ru

У Пекіне адкрыўся першы ў свеце рабатызаваны цэнтр догляду пажылых людзей

У Пекінскай зоне эканоміка-тэхналагічнага развіцця пачаў работу першы ў свеце цэнтр догляду пажылых людзей з шырокім прымяненнем сэрвісных робатаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


У холе робат-кансьерж адказвае на любыя пытанні, на кухні робат-кухар спрытна спраўляецца з прыгатаваннем страў, а ў пакоі адпачынку робат-сапернік гатовы пазмагацца з пастаяльцамі ў шахматы.

Плошча аб’екта складае каля 1100 квадратных метраў. На сённяшні дзень тут устаноўлена больш за 40 мадэляў робатаў, распрацаваных 24 кампаніямі. Сярод іх — робаты для маніторынгу стану здароўя, памочнікі для купання, прылады для догляду і масажныя робаты. Праект накіраваны на выкарыстанне тэхналогій для падтрымкі паўсядзённага жыцця пажылых людзей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю