Top.Mail.Ru

У Пекіне пабудуюць першы ў свеце нацыянальны цэнтр падрыхтоўкі чалавекападобных робатаў

Як паведамілі ва ўпраўленні па справах эканомікі і інфарматызацыі горада Пекіна, зацверджаны план будаўніцтва парка робататэхнікі ў Алімпійскім цэнтры на 2026—2030 гады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Дакумент прадугледжвае стварэнне ў сталічным раёне Чааян пяці пляцовак, уключаючы першы ў свеце нацыянальны цэнтр падрыхтоўкі і спаборніцтваў чалавекападобных робатаў. Таксама плануецца ўзвядзенне базы для навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ, галіновай адукацыі, прыкладных сцэнарыяў і міжнароднага супрацоўніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю