Top.Mail.Ru

У Пекіне пройдуць першыя Сусветныя гульні чалавекападобных робатаў

У праграме — выпрабаванні атлетычных і функцыянальных навыкаў.

Сталіца Кітая прыме Сусветную канферэнцыю робататэхнікі 2025 года і першыя Сусветныя гульні чалавекападобных робатаў, перадае «Сіньхуа».

Канферэнцыя робататэхнікі пройдзе з 8 па 12 жніўня, а гульні — з 15 па 17 жніўня. У рамках гэтых падзей будуць прадстаўлены перадавыя дасягненні ў робататэхніцы, будзе дадзены імпульс умацаванню глабальнага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.

Па словах арганізатараў, сёлета праграма Сусветнай канферэнцыі робататэхнікі ўключае форумы, выставы і нетворкінг-мерапрыемствы, на якіх каля 200 профільных кампаній прадставяць свае найноўшыя распрацоўкі.

Намеснік старшыні праўлення, адказны сакратар Кітайскага таварыства электронікі Чэнь Ін адзначыў пашырэнне міжнароднага ўдзелу. Чакаецца, што ў мерапрыемствах прымуць удзел больш за 30 міжнародных арганізацый, звыш 30 сусветна вядомых экспертаў і больш за 100 міжнародных каманд. Доля замежных экспанентаў перавысіць 20 працэнтаў.

Асноўная праграма гульняў — першых у свеце спаборніцтваў для чалавекападобных робатаў па розных дысцыплінах — будзе ўключаць выпрабаванні іх атлетычных і функцыянальных навыкаў у такіх дысцыплінах, як лёгкая атлетыка, футбол, танцы, перанос прадметаў і сартаванне медыкаментаў. Дадатковыя спаборніцтвы па бадмінтоне, настольным тэнісе і баскетболе зробяць акцэнт на забаўляльным складальніку і ўзаемадзеянні з гледачамі.

Па словах кіраўніка Бюро эканомікі і інфарматызацыі Пекіна Цзян Гуанчжы, гульні прадэманструюць, наколькі магчымасці робатаў блізкія да чалавечых.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю