Top.Mail.Ru

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы манетку

Два кандыдаты набралі па 671 голасе, таму на дапамогу прыйшла манетка.


У Перу пераможцу на выбарах мэра горада Каміна ў рэгіёне Пуна вызначылі з дапамогай падкідання манеткі. Пра гэта паведамляе газета La República.

Па даных 100% пратаколаў, два кандыдаты, адзін ад партыі Somos Perú Рубен Кіспэ і другі ад партыі País para Todos Саламіна Мамані, набралі па 671 голасе кожны. Тады камісія вырашыла, што пераможцу вызначыць жараб’ёўка.


Спачатку падчас пасяджэння быў праведзены розыгрыш, які вызначыў парадак выступленняў з дапамогай двух пранумараваных бюлетэняў. Прадстаўнік партыі Somos Perú, які заняў першае месца, выбраў адну з пяці манет наміналам у адзін соль і для жараб’ёўкі вызначыў бок «рэшка». Рубэну Кіспэ дастаўся «арол».

Член выбарчай камісіі падкінуў манету ў паветра, і яна ўпала на бок з «рэшкай». Абраны мэр Каміна заявіў, што «прыйшоў на жараб’ёўку з поўнай верай у поспех».

У канцы адбылося падпісанне пратаколаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю