Top.Mail.Ru

У Перу завяршылася галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах

Участкі для галасавання на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах у Перу, работа якіх была працягнутая на суткі, завяршылі прыём выбаршчыкаў. Пра гэта паведамляе БелТА.


Для большасці грамадзян Перу галасаванне завяршылася 12 красавіка. Аднак, паколькі 211 участкаў, за якімі замацаваны 63,3 тыс. выбаршчыкаў, не змаглі адкрыцца своечасова з-за адсутнасці неабходных дакументаў, НІЖ працягнуў іх работу да вечара 13 красавіка па мясцовым часе.

На вышэйшую дзяржаўную пасаду Перу прэтэндуюць 35 кандыдатаў. Паводле даных падліку галасоў, якія Нацыянальнае ўпраўленне выбарчых працэсаў апублікавала на сваім сайце пасля апрацоўкі 58,57% пратаколаў, лідарам галасавання з 16,9% галасоў з’яўляецца кандыдат ад кансерватыўнай партыі «Народная сіла» Кейка Фухіморы, за ёй з 14% ідзе Рафаэль Лопес Аліяга, які ўзначальвае правую партыю «Народнае абнаўленне». Трэцяе месца з 12,57% займае экс-міністр культуры і абароны Хорхе Ньета, які прадстаўляе цэнтрысцкую Партыю добрага ўрада.

Для перамогі ў першым туры трэба набраць больш за палову галасоў. У адваротным выпадку 7 чэрвеня пройдзе другі тур выбараў, у якім прымуць удзел два прэтэндэнты, якія атрымалі найбольшую колькасць галасоў.

Грамадзяне Перу таксама выбіралі 130 дэпутатаў і 60 сенатараў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю