Top.Mail.Ru
228

У Пінскім раёне арганізуюць водны паход у гонар воінаў-вызваліцеляў

У Пінскім раёне 12 ліпеня арганізуюць водны паход па баявым шляху Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Мерапрыемства прысвечана 81-й гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перадае  БелТА.


Водны паход стаў ужо традыцыяй. Яго цягам апошніх пяці гадоў арганізуюць у дзень правядзення так званага пачапаўскага дэсанту. Старт намечаны 12 ліпеня на 10.00 ад моста цераз раку Піна ў раёне вёскі Пачапава. Экіпажы байдарак пройдуць па баявым шляху бранякатэра № 154 і фінішуюць на месцы яго гібелі недалёка ад санаторыя «Ясельда».

«Ужо ў наш час, гадоў 15 таму, дзякуючы намаганням ветэранаў, даследчыкам, архівістам былі ўстаноўлены імёны загінуўшых. Гэтая гісторыя атрымала грамадскі рэзананс. Быў устаноўлены памятны знак. Бліжэйшая школа была названа ў гонар Дняпроўскай флатыліі як даніна павагі гэтай падзеі. А пяць гадоў таму разам з моладдзю здзейснілі першы паход па баявым шляху бранякатэра», — распавялі ў Пінскім райвыканкаме.

Экіпажы байдарак пераадолеюць па рацэ сімвалічную адлегласць — усяго каля 1 км. Яны прычаляць да берага каля памятнага знака, дзе ўвекавечаны імёны маракоў-вызваліцеляў. Там пройдзе мітынг, у якім прымуць удзел мясцовыя ўлады, ветэраны, моладзь, прадстаўнікі грамадскасці.

Фота з адкрытых крыніц


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю