Мужчына, знаходзячыся на тэрыторыі фермы, зайшоў у загон з быкамі, каб перагнаць іх. Нечакана буйная рагатая жывёла прыціснула яго да агароджы, нанёсшы ўдары рагамі. Выратаваць 52-гадовага мужчыну не ўдалося, ён памёр па дарозе ва ўстанову аховы здароўя. Аб гэтым паведаміў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Для ўстанаўлення прычыны смерці была прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Пры правядзенні расследавання судовым экспертам ўстаноўлена наяўнасць на целе мужчыны спалучанай тупой траўмы галавы, жывата і канечнасцяў. Гэтыя цялесныя пашкоджанні ўтварыліся не менш як 27 траўматычнымі ўздзеяннямі і з’явіліся прычынай наступлення смерці.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.