Top.Mail.Ru

У Полацку прайшла прэзентацыя кнігі Загурскай

Паэтэсу, краязнаўца, мастака, педагога са стажам ў некалькі дзесяцігоддзяў Галіну ЗАГУРСКУЮ добра ведаюць у Полацку, на Віцебшчыне. Аўтар некалькіх кніг паэзій, многіх публікацый у рэспубліканскім і мясцовым друку, яна доўгі час кіравала працай славутага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне». Гісторыя гэтага творчага калектыва звязана з імёнамі народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі, вядомых пісьменнікаў Тараса Хадкевіча, Алеся Савіцкага, іншых паэтаў і празаікаў.


Днямі ў Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур прайшла прэзентацыя новай кнігі Галіны Загурскай «Жывуць у Полацку стагоддзі..» Аўтар чытала свае вершы, адказвала на пытанні моладзі, а таксама — удзельнікаў літаб’яднання «Наддзвінне», якія прыйшлі павіншаваць калегу па літаратурным цэху з новым творчым здзяйсненнем. 

Пад адной вокладкай у паэтычным зборніку сабраны дзесяткі вершаў і паэм (у прыватнасці, у кнігу увайшла і адметная паэма «Усяслаў Чарадзей»), якія прысвечаны гістарычным постацям славутых ураджэнцаў Полацка і Полаччыны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю