Top.Mail.Ru
61

У Полацку ўстанавілі першыя веласвятлафоры

У Полацку ўстанавілі першыя веласвятлафоры, паведамляе БелТА. 


Веласвятлафоры ўстаноўлены на скрыжаванні вуліц Камуністычная і Гогаля, а таксама па вуліцы Кастрычніцкай у раёне аўтобуснага прыпынку «Алімпіец». Прылады дазваляюць веласіпедыстам і карыстальнікам СПМ перасякаць дарогу без спешвання. Прынцып работы звычайны: калі на веласвятлафоры гарыць зялёны сігнал, то веласіпедыст або вадзіцель СПМ можа перасякаць праезную частку, не спешваючыся. 

Устаноўка святлафораў — працяг работы па ўдасканаленні інфраструктуры для веласіпедыстаў і карыстальнікаў СПМ. 

Але нават на скрыжаваннях, абсталяваных спецыяльнымі прыладамі, ДАІ заклікае ўсіх быць уважлівымі і асцярожнымі, а таксама рэкамендуе дарослым нагадаць гэтыя правілы дзецям.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю