Top.Mail.Ru

У Польшчы павялічваюць штрафы за нявыплату абавязковага збору за наяўнасць тэлевізара ў доме

У Польшчы з 2027 года павялічацца штрафы за нявыплату абавязковага збору (RTV-ліцэнзіі) за наяўнасць тэлевізара і радыё ў доме. Акрамя таго, вырасце і сама сума збору. Аб гэтым паведамляе БелТА. 


Як адзначаецца ў публікацыі, палякі, якія не заплацілі ліцэнзійныя зборы за радыё- і тэлевяшчанне, падвяргаюцца штрафу. У 2026 годзе сума штрафу складае 285 злотых (звыш $78) за выкарыстанне незарэгістраванага радыёпрыёміка і 915 злотых (больш за $250) — за выкарыстанне няўлічанага тэлевізара ці радыё і тэлевізара адначасова. Са студзеня 2027 года такія штрафы складуць 324 злотыя (амаль $89) і 1035 злотыя (каля $284) адпаведна. 

Польская пошта праводзіць праверкі, зазначае Rzeczpospolita. Упаўнаважаныя супрацоўнікі могуць праверыць наяўнасць у жыхароў Польшчы радыёпрыёмніка ці тэлевізара, такая праверка павінна пацвердзіць здольнасць прымача прымаць тэлевізійныя ці радыёпраграмы.

У 2026 годзе штогадовая плата за тэлевізійную ліцэнзію ў Польшчы складае каля 366 злотых (каля $100) за тэлевізар і 114 злотых (больш за $31) за радыёпрыёмнік. Пасля павышэння са студзеня 2027 года ліцэнзія будзе абыходзіцца палякам у 414 злотых (звыш $113) за тэлевізар і 129,60 злотых (больш за $35) за радыёпрымач. 

У Польшчы RTV-ліцэнзія прызначаная для фінансавання тэлебачання і радыё. Згодна з правіламі, у Польшчы кожны RTV-прыёмнік (тэлевізар, радыёпрыёмнік і нават смартфон або кампутар, тэхнічна прыстасаваны для прыёму тэлевізійных і/або радыёпраграм) павінен быць зарэгістраваны на працягу 14 дзён з моманту пакупкі, яго ўладальнік абавязаны аплачваць штомесячны абанемент. Раней міністр фінансаў Польшчы Анджэй Даманьскі заяўляў, што зараз у Польшчы няма магчымасці адмяніць гэты збор і фінансаваць дзяржаўныя СМІ з дзяржбюджэту.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю