У Польшчы пасля серыі нападаў затрымалі яшчэ аднаго падлетка, які пагражаў зладзіць атаку на вучняў школы.
Адзначаецца, што ў польскім горадзе Шчытна затрыманы 16-гадовы падлетак. «Затрыманне падлетка звязана з серыяй нападаў з ужываннем халоднай зброі ў польскіх школах. На жаль, у выніку аднаго з такіх нападаў загінула 37-гадовая жанчына», — гаворыцца ў публікацыі.
Паводле звестак паліцыі, школьнік з Шчытна публікаваў у інтэрнэце паведамленні з пагрозамі напасці на вучняў адной з сярэдніх школ горада. «Непаўналетняга даставілі ў паліцэйскі ўчастак, дзе ў цяперашні час з яго удзелам праводзяцца мерапрыемствы па высвятленні ўсіх абставінаў інцыдэнту», — паведамілі супрацоўнікі паліцыі Шчытна.
Польскія ўлады расследуюць, ці звязаныя атакі з так званым анлайн-чэленджам. Расследаваннем займаюцца супрацоўнікі польскага Цэнтральнага бюро па прадухіленні кіберзлачынстваў.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск 8 кастрычніка склікаў экстранную нараду з прычыны нападзенняў польскіх падлеткаў з нажамі ў навучальных установах краіны. На нараду былі выкліканыя міністры ўнутраных спраў і адміністрацыі, лічбавізацыі, народнай адукацыі і аховы здароўя, каардынатар спецслужбаў і галоўны камендант паліцыі.