Работа некаторых сэрвісаў, якія належаць карпарацыі Apple, уключаючы iCloud Mail і iCloud Web Apps, парушаная ў выніку збою.
Паводле даных, таксама не працуюць Apple Business, AppleCare on Device, Apple School Manager і Schoolwork. На сайце Apple паведамілі, што работа сэрвісу iCloud Account & Sign In была адноўленая.
Паводле звестак партала Downdetector, масавыя скаргі паступілі ад карыстальнікаў у сувязі са збоямі ў рабоце Apple Pay і Apple Support. Большасць скаргаў былі зафіксаваныя ў ЗША (2,3 тыс. і 2,6 тыс. адпаведна). Apple Pay у 45% выпадкаў некарэктна працаваў пры аплаце, а найбольш частай праблемай пры выкарыстанні Apple Support была рэгістрацыя (68%).