Top.Mail.Ru
99

У праваслаўных вернікаў пачаўся Вялікі пост

У праваслаўных вернікаў сёння пачаўся Вялікі пост — час малітваў, службаў, духоўных і цялесных подзвігаў, які завяршаецца ўрачыстасцю Светлага Хрыстовага Уваскрэсення — Вялікаднем.



Вялікі пост — самы строгі і доўгі са шматдзённых пастоў праваслаўнай царквы. Ён доўжыцца сем тыдняў і складаецца з уласна саракадзённага посту, які ўвасабляе саракадзённы пост Ісуса Хрыста ў пустыні, і посту Страсной сядміцы. У гэтым годзе Вялікі пост будзе доўжыцца з 23 лютага па 11 красавіка.

Першы і апошні тыдні Вялікага посту лічацца самымі строгімі. У суботу шостага тыдня царква ўспамінае цуд Уваскрашэння Лазара Ісусам. За суботай ідзе Вербная нядзеля, якая адкрывае Страсную сядміцу — апошні тыдзень посту, падчас якога ўспамінаюць пра пакуты Ісуса Хрыста.

Гэты пост называецца Вялікім не толькі з-за працягласці і строгасці, але і па прычыне яго вялікага значэння ў жыцці праваслаўнага хрысціяніна. Галоўнымі задачамі ў перыяд Вялікага посту з’яўляюцца ўзмоцненая малітоўная практыка, пакаянне ў грахах і адрачэнне ад пачуццёвай мітусні. Дзеля журботных дзён Вялікага посту, дзеля дзён «скрухі і жальбы» змяняецца і парадак царкоўных службаў. Штодзённае здзяйсненне Боскай Літургіі спыняецца. Яе служаць у суботнія і нядзельныя дні посту. На працягу ўсяго Вялікага посту на ранішніх і вячэрніх службах чытаюцца кнігі Старога Запавету.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю