Top.Mail.Ru
160

У праваслаўных вернікаў пачынаецца Пятроў пост

Пост устаноўлен у гонар святых апосталаў, якія пасля сашэсця на іх Святога Духа разышліся па ўсіх краінах з добрай весткай, знаходзячыся заўсёды ў пасце і малітве. Адны людзі, слухаючы іх, паверылі ў Бога, іншыя ж узлаваліся і захацелі іх загубіць. Многія з апосталаў скончылі сваё жыццё, як і Ісус, на крыжы ці ў вязніцы.


Пятроў пост нагадвае вернікам, што галоўны вораг, як абвяшчае Евангелле, не той, хто забівае цела, а той, які караніцца ўнутры душы. Часта зноў хрышчоны забываецца пра любоў да Бога і бліжняга і вяртаецца да ранейшых грахоў. Аб гэтай небяспецы і нагадвае пост. Ён служыць выхаванню волі хрысціяніна, бо ў пасце чалавек вучыцца падпарадкоўваць цялесныя патрэбы свайму духу, як гэта рабілі многія святыя.

  • Пятроў пост заўсёды пачынаецца з панядзелка, праз тыдзень пасля свята Святой Тройцы, таму кожны год дата яго пачатка розная. Завяршаецца пост заўсёды 12 ліпеня, у дзень памяці хрысціянскіх мучанікаў апосталаў Пятра і Паўла.
Гэты пост адносна нястрогі. Рыба дазваляецца ва ўсе дні, акрамя панядзелка, серады і пятніцы. У панядзелак можна ўжываць гарачую ежу без алею. Серада і пятніца — строгі пост (сухаеднасць): можна есці хлеб, вараную гародніну, садавіну, піць ваду, кампот. У астатнія дні дазваляюцца рыбныя, крупяныя, грыбныя стравы з алеем.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю