Top.Mail.Ru

У правінцыі Чжэцзян сустрэлася моладзь двух берагоў Тайванскага праліва

У форуме ўдзельнічаюць каля тысячы гасцей.


Восьмы форум па развіцці моладзі двух берагоў Тайванскага праліва праходзіць у правінцыі Чжэцзян на ўсходзе Кітая. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Чэнь Біньхуа, перадае «Сіньхуа».

Як паведаміў Чэнь Біньхуа, у форуме прымае ўдзел Хун Сючжу, былы старшыня партыі Гаміньдан і старшыня савета дырэктараў Кітайскага фонду міру і адукацыі «Цыньянь», які базуецца на Тайвані.
Цырымонія адкрыцця прайшла ў Ханчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі. Форум таксама ахапіў Цзясіне, Нінбо, Вэньчжоў, Цзіньхуа і іншых гарады. У мерапрыемствах удзельнічаюць каля тысячы гасцей і прадстаўнікоў моладзі з розных сфер двух берагоў праліва.

Форум, які быў ініцыяваны ў 2018 годзе, з’яўляецца важнай платформай для абмену думкамі, умацавання ўзаемаразумення і ўзаемнага навучання паміж моладдзю двух берагоў Тайванскага праліва.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю