Top.Mail.Ru

У правінцыі Фуцзянь культурная спадчына ператвараецца ў крэатыўныя індустрыі

У горадзе Лун’янь, што ў правінцыі Фуцзянь (Паўднёва-Усходні Кітай), аб’екты культурнай спадчыны ператвараюцца ў сучасныя крэатыўныя індустрыі, становяцца драйверамі турыстычнага і эканамічнага развіцця, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Лун’янь — радзіма народнасці хака, якая валодае найбагацейшай культурнай спадчынай. Тут афіцыйна зарэгістраваны 293 аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыйнага і нацыянальнага ўзроўню, а таксама 265 захавальнікаў традыцый.

У горадзе ствараюць спецыялізаваныя культурна-творчыя паркі, дзе рамесныя традыцыі знаходзяць другое жыццё. Да прыкладу, культурна-крэатыўны парк № 89, размешчаны ў раёне Сіньло, мае шмат творчых крам. Па словах аднаго з уладальнікаў, парк напоўнены творчай атмасферай і культурнымі рэсурсамі, што прыцягвае мноства маладых людзей і турыстаў.

Цяпер у Лун’яне актыўна будуецца парк, прысвечаны нематэрыяльнай культурнай спадчыне і народным рамёствам. Сюды ўжо прыцягнулі розныя праекты, звязаныя з нематэрыяльнай культурнай спадчынай, такія як выкананне на гуцыне і выраб каляровых ліхтароў.

У мінулым годзе яркай падзеяй стала мерапрыемства «Магічная ноч нематэрыяльнай культурнай спадчыны хака», якое ажывіла турыстычны рынак Лун’яня. У яго рамках было прадстаўлена каля 200 праектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны з правінцый Фуцзянь, Гуандун, Цзянсу, а таксама з Тайваня. Вуліцы горада ператварыліся ў пляцоўкі з выставамі, нацыянальнай кухняй і інтэрактыўнымі майстар-класамі, узнаўляючы атмасферу старажытнага горада.

У турыстычных зонах Лун’яня рэгулярна праходзяць традыцыйныя прадстаўленні — тэатр лялек, народныя танцы, вясельныя абрады — робячы культурную спадчыну жывой і даступнай для турыстаў.

Прадстаўнік гарадскога ўпраўлення культуры і турызму Лун’яня адзначыў, што з 2020 года турыстычныя мерапрыемствы садзейнічалі росту продажаў вырабаў народных рамёстваў і традыцыйнага прыкладнога мастацтва, агульны аб’ём якіх дасягнуў 1,4 млрд. юаняў.

Нематэрыяльная культурная спадчына становіцца важным інструментам для адраджэння сельскіх тэрыторый. За апошнія гады ў Лун’яне было створана 56 вёсак з унікальнымі традыцыйнымі рамёствамі і дэманстрацыйны цэнтр занятасці, які працуе ў рамках праграмы падтрымкі нематэрыяльнай культурнай спадчыны правінцыі Фуцзянь. Гэтыя меры дапамагаюць ажывіць сельскія раёны праз захаванне культурных традыцый.

Напрыклад, у павеце Чжанпін актыўна развіваецца вясковы жывапіс, які садзейнічае стварэнню рабочых месцаў і захаванню мясцовых традыцый. Акрамя таго, да канца 2023 года чайная індустрыя Лун’яня сфарміравала поўны вытворчы цыкл, забяспечыўшы выручку ў памеры 7,2 млрд. юаняў і стварыўшы працоўныя месцы для амаль 200 тысяч вяскоўцаў.

У той жа час, аб’ём вытворчасці ў сферы перапрацоўкі сушанага батата, традыцыйныя тэхнікі апрацоўкі якога ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, склаў 14,5 млрд. юаняў (рост на 20 працэнтаў).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю