Зямля стала мастаком.
У горадзе Чжан’е, што ў правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай), сама зямля стала мастаком, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Мільёны гадоў геалагічных зрухаў і прыроднай эрозіі стварылі рознакаляровыя горы Данься, якія нібы застылая вясёлка ў зямной кары. Гэта адзіны ў Кітаі раён, дзе спалучаюцца ўнікальны рэльеф, земляныя лясы і каляровыя ўзгоркі. Пейзаж здзіўляе яркімі фарбамі.
У 2020 годзе тэрыторыя атрымала катэгорыю нацыянальнага турыстычнага раёна ўзроўню 5А і статус Сусветнага геапарку ЮНЕСКА. Тут рэгулярна арганізуюцца палёты на паветраных шарах і імерсіўныя светлавыя шоу, якія прывабліваюць мноства турыстаў з усяго свету.