Top.Mail.Ru

У правінцыі Ганьсу знайшлі сляды дыназаўра узростам больш за 100 мільёнаў гадоў

Навукова-даследчыя групы з Кітайскага ўніверсітэта геалагічных навук, Сельскагаспадарчага ўніверсітэта Ганьсу і Музея правінцыі Ганьсу абвясцілі аб унікальным адкрыцці, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У пасёлку Улань правінцыі Ганьсу яны знайшлі сляды дыназаўра, узрост якіх перавышае 100 мільёнаў гадоў. Яны належалі стэнаніхазаўру, які жыў у мелавы перыяд.

Гэтае адкрыццё дае новыя навуковыя доказы шырокага распаўсюджвання слядоў стэнанігазаўра на тэрыторыі Кітая і мае важнае значэнне для навукі. Вынікі даследавання былі апублікаваны ў міжнародным акадэмічным часопісе Historical Biology. Паведамляецца, што знойдзеная група слядоў цудоўна захавалася і складаецца з 12 адбіткаў, што з’яўляецца даволі рэдкім выпадкам. Па меркаванні дацэнта Кітайскага ўніверсітэта геалагічных навук Сін Ліда, на гэтых слядах нават бачныя драпіны ад лускі на нагах дыназаўра, што сведчыць аб высокай якасці іх захаванасці. Мяркуецца, што вышыня сцёгнаў гэтай жывёлы складала ад 0,6 да 0,9 метра, а даўжыня цела магла дасягаць 2,5 метра. Падчас руху стэнаніхазаўр практычна поўнасцю выпростваўся.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю