Ва ўніверсітэцкім гарадку Гуанчжоу (правінцыя Гуандун, Паўднёвы Кітай) адкрылася першая база палётаў на малых вышынях, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтая база стала дэманстрацыйнай платформай для перадавых тэхналогій і прадукцыі, звязаных з нізкавышыннымі палётамі. Плошча яе першай чаргі складае 30 тысяч кв. м. На гэтай тэрыторыі аб’яднаны такія функцыі, як дэманстрацыя прымяненняў, пробныя і выпрабавальныя палёты, праверка і атэстацыя, падрыхтоўка кадраў, продаж і пастаўка тэхнікі, навукова-папулярныя даследаванні і навучанне, а таксама дыспетчарскае кіраванне.
Быў прадстаўлены поўны пералік сцэнарыяў прымянення гэтай базы палётаў на малых вышынях. Спіс ахоплівае 118 сцэнарыяў выкарыстання ў дзесяці ключавых галінах: гарадское кіраванне, лятальная тэхніка, інфраструктура для палётаў, сэрвіснае абслугоўванне, транспартныя перавозкі, комплексныя рашэнні, вытворчая дзейнасць, культура і турызм, лагістыка і дастаўка, а таксама аварыйна-выратавальныя работы.
Таксама распрацаваны два нізкавышынныя маршруты для развіцця турызму і інтэлектуальнай лагістыкі на рацэ Чжуцзян. Турыстычны маршрут над астравамі на рацэ Чжуцзян прапануе па-новаму ўбачыць славутасці Гуанчжоу з паветра. Лагістычны маршрут, які злучае ўсё ўніверсітэцкае мястэчка, закліканы вырашыць праблему «апошняй мілі» ў беспілотнай дастаўцы тавараў для ВНУ.