Top.Mail.Ru

У правінцыі Хунань пашыраецца бамбукавая індустрыя

Бамбукавыя гаі ў павеце Таацзян, што ў правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), не проста частка пейзажа — яны сталі асновай квітнеючай эканомікі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Тут актыўна развіваюць інтэграваную бамбукавую індустрыю, якая ахоплівае вытворчасць прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў, будаўнічых матэрыялаў і экалагічны турызм. У мінулым годзе сукупны кошт прадукцыі гэтага шматгаліновага сектара склаў 30 млрд. юаняў.

З плошчай лясоў у 76,6 тыс. га і 256 млн. ствалоў у павет займае першае месца ў Хунані і трэцяе месца ў краіне па запасах бамбука. Цяпер тут вырошчваюць больш як 20 відаў бамбука, дзейнічае больш як 300 баз для захавання генетычных рэсурсаў, а штогод вырабляецца больш як 40 млн. бамбукавых ствалоў.

Асаблівая ўвага надаецца глыбокай перапрацоўцы бамбукавых пабегаў. Сёння гадавая магутнасць у Таоцзяне дасягае 100 тыс. тон, а гадавы кошт вытворчасці складае 3,8 млрд юаняў.

У павеце выпускаюць разнастайныя бамбукавыя вырабы. Тут зарэгістравана 251 прадпрыемства бамбукавай прамысловасці, якое пастаўляе больш за 400 відаў прадукцыі ў 17 катэгорыях. Асартымент уключае мэблю, посуд, музычныя інструменты, будаўнічыя матэрыялы і многае іншае. Бяспечныя сталовыя прыборы, якія вырабляюцца мясцовымі прадпрыемствамі, экспартуюцца ў многія краіны.

Адным з інавацыйных напрамкаў стала выкарыстанне бамбука ў будаўніцтве. У нацыянальным дэманстрацыйным парку бамбукавай прамысловасці Таацзяна пабудаваны трохпавярховы будынак плошчай 1500 кв. метраў, поўнасцю выкананы з бамбукавых канструкцый. Па словах Сюэ Чжычэна, генеральнага дырэктара кампаніі-будаўніка бамбукавага будынка, трываласць спецыяльна апрацаванага бамбука ўдвая перавышае трываласць звычайнага бетону. Элементы з бамбука валодаюць значна большай трываласцю, чым сталь пры роўнай вазе, і могуць шырока выкарыстоўвацца ў розных экалагічных будаўнічых канструкцыях.

Развіваецца і экалагічны турызм. Маляўнічы раён «Бамбукавае мора» («Чжухай хуаньцзін») плошчай 11,8 кв. км у мясцовым пасёлку Таахуацзян прыцягвае турыстаў з усёй краіны. Тут можна ўбачыць знакамітую 56-метровую назіральную вежу ў выглядзе бамбукавых пабегаў, наведаць бамбукавы музей, спыніцца ва ўнікальных гатэлях і атрымаць асалоду ад імерсіўнага тэатральнага прадстаўлення.

Прадстаўнік Цэнтра па развіцці бамбукавай прамысловасці павета Таацзян Хуан Хайлун паведаміў, што ў мінулым годзе аб’ём вытворчасці бамбукавай галіны ў павеце дасягнуў 17,3 млрд. юаняў, створана 160 тысяч працоўных месцаў, а сярэдні даход на чалавека павялічыўся больш чым на 4500 юаняў. Такім чынам, бамбук насамрэч стаў асновай вялікай індустрыі і крыніцай дабрабыту мясцовага насельніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю