Павет Фупін, што ў правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай), славіцца вытворчасцю хурмы. Сушаныя плады з крышталічнай тэкстурай, раўнамерным цукровым налётам і насычаным салодкім смакам сталі адным з самых вядомых сезонных далікатэсаў рэгіёна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Вырошчванне хурмы ў Фупіне мае шматвяковую гісторыю. Мясцовы востраканцовы сорт, які адрозніваецца буйнымі пладамі, яркім колерам, шчыльнай мякаццю і саладосцю, ідэальна падыходзіць для вытворчасці сушанай хурмы.
Акрамя традыцыйных сушаных пладоў, у Фупіне выпускаюць больш за дзесяць відаў прадукцыі — замарожаную хурму, напоі і гарбату з лісця хурмы. Дзякуючы развіццю электроннага гандлю хурма Фупіна і прадукты з яе хутка заваёўваюць рынкі па ўсёй краіне і прыносяць даходы мясцовым фермерам.