Top.Mail.Ru

У правінцыі Цзянсу пачалося лотасавае «жніво»

Гарачая пара для мясцовых фермераў.


У правінцыі Цзянсу пачаўся сезон збору ўраджаю лотаса. Мясцовыя фермеры актыўна працуюць, каб забяспечыць аператыўныя пастаўкі свежых каранёў на рынкі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн".

У апошнія некалькі гадоў тут актыўна развіваюць тэхналогію вырошчвання лотаса на мелкаводдзі, культывуючы раннія, сярэдняспелыя і познія сарты. Такі падыход дае магчымасць забяспечваць бесперабойныя пастаўкі прадукцыі на рынак на працягу ўсяго сезона, павышаць даходы сельскіх жыхароў і садзейнічаць рэалізацыю стратэгіі адраджэння сельскіх раёнаў.

Корань лотаса багаты на харчовыя валокны, вітаміны і мінералы. Гэты прадукт паляпшае страваванне, спрыяе ўмацаванню імуннай сістэмы, а дзякуючы нізкай каларыйнасці зяўляецца важным кампанентам здаровага харчавання.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю