Павет Шан'ю, што ў правінцыі Цзянсу (Паўднёва-Усходні Кітай), экспартуе прадукцыю з бамбука ў больш чым 30 краін і рэгіёнаў свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Шан’ю валодае багатымі бамбукавымі рэсурсамі: лясы займаюць 81,8% яго тэрыторыі, з якіх больш за 240 тыс. му (16 тыс. га) прыпадае на бамбукавыя гаі. Павет у рамках рэалізацыі ініцыятывы па замене пластыка бамбукам актыўна садзейнічае развіццю бамбукавай індустрыі.
Адным з прыкладаў паспяховага развіцця гэтай галіны з’яўляецца мясцовая кампанія «Сэньтай», якая вырабляе больш за 1500 відаў прадукцыі з бамбука: будаўнічыя матэрыялы, мэблю, дэкаратыўныя элементы і нават музычныя інструменты. Як паведаміш генеральны дырэктар Сюй Хэ, іх бамбукавыя канструкцыі былі выкарыстаны ў розных знакавых будынках па ўсім свеце — Шанхайскай бібліятэцы, Гарадскім музеі Сянгана, павільёнах Сусветнай выставы ў Осацы, офісе кампаніі Samsung і многіх іншых.
Дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям бамбук па трываласці параўнальны з алюмініем і нават пераўзыходзіць звычайны бетон, пры гэтым застаючыся па-экалагічнаму чыстым матэрыялам, адзначае Сюй Хэ. «90% нашай прадукцыі ідзе на экспарт», — адзначыў кірашнік кампаніі.
Сёння ў Шан’ю створаны комплексны вытворчы ланцужок, арыентаваны на бамбук — ад нарыхтоўкі сыравіны да вытворчасці мэблі і будаўнічых матэрыялаў. Прадукцыя пастаўляецца ў больш за 30 краін і рэгіёнаў свету.