Top.Mail.Ru
340

У правінцыі Юньнань чарніцы сталі «ягадай багацця»

Спрыяльныя ўмовы для вырошчвання.

У Хунхэ-Хані-Ійскай аўтаномнай акрузе правінцыі Юньнань назіраецца вялікая розніца тэмператур днём і ноччу, а таксама працяглае сонечнае ззянне. Дзякуючы такім унікальным прыродным умовам гэтае месца з’яўляецца адным з найбольш прыдатных у свеце рэгіёнаў для вырошчвання чарніц, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Унікальны клімат і геаграфічныя ўмовы прыцягваюць вялікую колькасць прадпрыемстваў у правінцыю Юньнань для вырошчвання чарніц. У мінулым годзе ў гэтым раёне размясціліся больш за 100 кітайскіх і замежных прадпрыемстваў, занятых у гэтай індустрыі. Хунхэ-Хані-Ійская аўтаномная акруга стала асноўным раёнам вытворчасці чарніц у цяпліцах.

Увесну тут сезон збору ўраджаю ранняспелага чарніц, фермеры таксама занятыя пакаваннем. На працягу 24 гадзін сабраныя ягады з’яляюцца на рынках Пекіна, Шанхая, Гуанчжоу і іншых гарадоў.

Сёлета самым папулярным сортам чарніц з’яўляецца «кветкавая чарніца», якая адрозніваецца салодкім смакам. У залежнасці ад памеру пладоў кошт вар’іруецца ад 60 да 90 юаняў за кілаграм. Яшчэ адной асаблівасцю чарніц у гэтым годзе з’яўляецца яе «супервялікі» памер. Дыяметр ягад дасягае 18-22 мм, некаторыя з іх нават больш за 24 мм. Кошт «супервялікіх» чарніц перавышае 100 юаняў за кг.

Варта адзначыць, што хоць пакупальніцкі энтузіязм працягвае расці, кошт чарніц не павялічваецца такімі ж тэмпамі. Як стала вядома, у сувязі з хуткім пашырэннем плошчаў пасадак на рынак паступіла вялікая колькасць ягад, таму сярэдняя цана нават крыху знізілася.

Чарніцы з правінцыі Юньнань карыстаюцца папулярнасцю не толькі сярод кітайскіх спажыўцоў, але і за яе межамі. У мінулым годзе толькі пад кантролем мытні павета Мэнцзы было экспартавана 1425 тон чарніц, што склала больш за палову аб’ёму вывазу гэтых ягад з Кітая за той жа перыяд. Прадукцыя экспартавалася ў 10 краін і рэгіёнаў, у тым ліку Малайзію, Тайланд і Сінгапур. Сёлета толькі са студзеня па люты экспарт чарніц праз мытню Мэнцзы дасягнуў 246 тон, што ў 1,3 раза больш у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Кошт прадукцыі склаў каля 12,6 млн. юаняў, павялічыўшыся ў гадавым вылічэнні ў 1,9 раза.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю