Top.Mail.Ru

У правінцыі Юньнань дзеці дабіраюцца ў школу на «паветраным аўтобусе»

У гарадскім павеце Сюаньвэй, што ў правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) мясцовыя ўлады знайшлі інавацыйнае вырашэнне старой праблемы — якім чынам дзецям бяспечна дабрацца да школы праз глыбокую цясніну. На змену небяспечным горным сцежкам прыйшоў сучасны «паветраны школьны аўтобус» — камбінацыя найвышэйшага ў свеце панарамнага ліфта і канатнай дарогі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Пачатковая школа ў вёсцы Гуаньчжай, размешчаная ў Сюаньвэі, знаходзіцца на вяршыні цясніны ракі Нічжу. Перапад вышынь паміж дном цясніны і школай складае 550 метраў. Раней мясцовым дзецям даводзілася караскацца па крутых схілах, пераадольваючы небяспечныя скалы і пераходзячы раку ўброд. Зараз шлях стаў значна бяспечнейшы і камфортнейшы — дастаткова ўсяго 30 хвілін на ліфце і канатнай дарозе.

«Калі я вадзіла старэйшага сына ў школу, мы караскаліся па скалах больш за тры гадзіны ў адзін бок. З малодшым усё інакш — 30 хвілін і мы на месцы», — распавядае мясцовая жыхарка Чжаа Сучжэнь.

Узвядзенне панарамнага ліфта вышынёй 268 метраў і канатнай дарогі з перападам вышынь каля 200 метраў стала часткай праекта развіцця турыстычнай зоны цясніны ракі Нічжу. Для мясцовых жыхароў праезд зрабілі бясплатным. Цяпер дзевяць школьнікаў з розных класаў паднімаюцца з цясніны да школы ў суправаджэнні бацькоў, выкарыстоўваючы сучасную транспартную сістэму.

«Канатная дарога стала нашым „школьным аўтобусам“, і больш не трэба так цяжка караскацца па камянях», — дзеляцца сваімі ўражаннямі дзеці, для якіх небяспечнае вандраванне па горных сцежках засталося ў мінулым. Паляпшэнне транспартнай даступнасці не толькі забяспечыла бяспеку школьнікаў, але і значна павысіла якасць адукацыі: вучні зараз прыходзяць на заняткі бадзёрымі (а не стомленымі пасля цяжкай дарогі, як раней), а настаўнікі атрымалі дастойныя ўмовы для працы і жыцця.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю