Top.Mail.Ru

У правінцыі Юньнань наладзілі вытворчасць «бульбянога рысу»

У павеце Цяацзя горада Чжаатун, што ў правінцыі Юньнань, (Паўднёва-Заходні Кітай), была запушчана першая ў краіне лінія па вытворчасці так званага бульбянога рысу. Першая партыя прадукцыі ўжо з’явілася на мясцовых прылаўках, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Бульбяны рыс — гэта прадукт з высокім утрыманнем крухмалу, які мае форму рысавых зерняў і вырабляецца са свежай бульбы з дапамогай інавацыйнай тэхналогіі перапрацоўкі. Вытворчая лінія бульбянога рысу была створана ў выніку больш чым пяцігадовых даследаванняў і распрацовак каманды пад кіраўніцтвам акадэміка Кітайскай акадэміі навук У Цы.

Згодна з папярэднімі разлікамі, з 2,5 тоны бульбы можна атрымаць 1 тону бульбянога рысу. Чакаецца, што пасля запуску першай вытворчай лініі яна будзе штогод перапрацоўваць 2500 тон свежай бульбы і вырабляць 1000 тон бульбянога рысу.

Ва ўмовах абмежаванай плошчы ворных земляў, прыдатных для вырошчвання прадуктаў харчавання, ёсць схілы і горы, дзе можна вырошчваць бульбу. Аднак гэтыя землі не выкарыстоўваюцца, галоўным чынам з-за кароткага тэрміна захоўвання бульбы. Бульбяны рыс можа захоўвацца працяглы час пры пакаёвай тэмпературы. Дзякуючы гэтай тэхналогіі перапрацоўкі бульба стане асноўным прадуктам харчавання для большай колькасці людзей.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю