Top.Mail.Ru

У правінцыі Юньнань вырабляюць «бульбяны рыс»

Стратэгія харчовай бяспекі

У правінцыі Юньнань, што на паўднёвым захадзе Кітая, вырабляюць «бульбяны рыс», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Новая тэхналогія дапамагае вырашаць праблемы харчовай бяспекі і павялічвае даходы мясцовых фермераў. У лістападзе мінулага года ў павеце Цяацзя правінцыі Юньнань пачала працаваць першая ў Кітаі вытворчая лінія па выпуску «бульбянога рысу». Клубні пасля мыйкі, ачысткі, варкі, прасавання і сушкі ператвараюцца ў «зерне», падобнае на рыс.

За ператварэннем бульбы ў «рыс» стаіць сур’ёзная стратэгія гарантавання харчовай бяспекі краіны. Акадэмік Кітайскай акадэміі навук У Ці, кіраўнік каманды распрацоўшчыкаў, тлумачыць: «Традыцыйная мадэль харчовай бяспекі будуецца на трох прынцыпах — захаванні ворных земляў, павышэнні ўраджайнасці і нарошчванні запасаў. "Бульбяны рыс" адкрывае чацвёрты шлях — атрыманне дадатковага зерня за кошт глыбокай перапрацоўкі прадуктаў харчавання».

Бульба — чацвёртая па значнасці харчовая культура ў Кітаі. Яе галоўная перавага — непераборлівасць да глебы. Горныя схілы і бедныя землі, непрыдатныя для рысу і пшаніцы, ідэальна падыходзяць для бульбы. Акрамя таго, яна дае значна больш крухмалу з адзінкі плошчы, чым збожжавыя.

Для фермераў гэта больш выгадна. «Бульбяны рыс» пасля абязводжвання захоўваецца год пры пакаёвай тэмпературы. Кошт вырас у дзесяць разоў — зараз прадукцыя прадаецца не тонамі, а кілаграмамі.

Гатовы прадукт адрозніваецца залацістым колерам і пругкай тэкстурай. У параўнанні са звычайным рысам, ён змяшчае на 27% больш бялку, у чатыры разы больш калію і мае больш нізкі глікемічны індэкс, што робіць яго больш прыдатным прадуктам для людзей з дыябетам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю